Партызаны… Партизаны —
      
     
Беларускія сыны…
      Некалі пытаўся ў маці:
      — Партызаны. Хтояны?
      — А, што гэтыя, што тыя,
      Было, дзетка, ўсё адно.
      Хоць ты ў пролубку. На дно.
      Пракліналі тых i гэтых.
      Нямарознiцы… Вайна.
      А што ў кніжках ды газэтах —
      Болей выдумкі. Мана.
      Фрыцы ў вёсцы, курашнупы:
      «Матка, яйка… дай, гіб мір.
      Ахтунг! Ахтунг! Партызанен.»
      Злыбядоты крутавір.
      Гэтыя ж ваўкамі зь лесу,
      Як зладзеі, па начы.
      Здалі Кіеў, Менск, Адэсу.
      Мыш пад венікам. Маўчы.
      Брэх сабак. Раве карова.
      Як дажыцьма да вясны?
      Нехта лезе ў хлеў праз дровы…
      Беларускі сыны…
      «Адкрывай, мамаша, дзьверы,
      Дасыпайце свае сны.
      Партызаны мы, ня зьверы,
      Беларускія сыны.
      Па дарозе нам папала,
      Паўзьлі моўчкі праз агонь.
      Кладзі ў торбу хлеб i сала.
      Гнала мабыць самагон?
      Што?.. Няма?..
      Куда схавала?
      А ў гляку хіба неён?
      Я шапну нібы замову:
      „Вы чужыя ці свае?
      Не бярыце хоць карову,
      Мы ж загінем без яе“».
      Жылі ў страху і адчаі,
      Са сваей бядой адны.
      Немцы днём,
      ну, аначамі…
      Беларускія сыны.
     Алесъ Марочкин. «Беларускія сыны».
(Из сборника «Калодзеж у жыце», Минск, 2013, с. 49).